У Нацыянальным аэрапорце Мінск 11 сакавіка, па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, памежнікі затрымалі грамадзяніна адной з краін Бліжняга Ўсходу.
Па звестках Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, ёсць дадзеныя меркаваць, што мужчына займаўся арганізацыяй незаконнай міграцыі замежных грамадзян праз беларускую тэрыторыю (арт. 371/1 КК РБ).
Устаноўлена, што затрыманы абяцаў замежнікам бесперашкодна трапіць у краіны ЕС праз тэрыторыю Беларусі. Свае паслугі ён ацэньваў у 5000-10000 даляраў ЗША за кожнага мігранта. Пад добрапрыстойнай падставай, выкарыстоўваючы «шэрыя» схемы і махінацыі з дакументамі, зламыснік арганізоўваў незаконны ўезд у Беларусь.
Выдатна разумеючы немагчымасць перапраўкі гэтых груп праз мяжу, ён наўмысна ствараў сваім «кліентам» ўмовы да парушэння міграцыйнага заканадаўства краіны, што прыводзіла да наступнай дэпартацыі мігрантаў.
У цяперашні час выхадзец з Бліжняга Ўсходу арыштаваны, праводзяцца неабходныя сьледчыя дзеяньні.
Усім, хто пацярпеў ад «дзейнасці» дадзенага грамадзяніна, просьба паведаміць па тэлефоне ў Мінску 8-017-287-01-76.
Присоединяйтесь к нам в Twitter, ВКонтакте, Facebook или через RSS, чтобы быть в курсе последних новостей из мира авиации.