Лоўкосты - бюджэтныя авіякампаніі. Інструкцыя па эксплюатацыі

пассажиру, lowcost

Дыскаўнтары, або лоўкосты — гэта авіякампаніі, якія прапануюць квіткі таньней, чым традыцыйныя авіяперавозчыкі. Дыскаўнтары эканомяць: замест сталічнага аэрапорта прапануюць правінцыйны аэрадром, замест дзённага рэйсу — нязручны ранішні або начны, на борце самалёта няма duty free, там ня кормяць або прапануюць пакарміць за наяўны разьлік…

Ня трэба блытаць дыскаўнтары з чартарнымі рэйсамі, якія лётаюць толькі ў сэзон адпачынкаў.

Дыскаўнтары лётаюць круглы год. Але не паўсюль. Перад тым, як адправіцца ў падарожжа, Вам давядзецца самастойна пракласьці маршрут, напрыклад, зь Вены ў Парыж, або з Вэроны ў Рым. А таксама шлях у і з аэрапортаў.

Пошук танных квіткоў

Шукаем танныя квіткі тут:
www.msq.by/tickets
www.skyscanner.ru
www.whichbudget.com
www.air-savings.com
www.cheaptickets.com
www.epronto.ru/tickets/
www.orbitz.com
www.tripit.com
www.edreams.com

Існуе мноства сайтаў, якія могуць значна спрасьціць задачу пошуку найлепшага варыянту пералёту. На сайтах звычайна трэба па-значыць: "Я жадаю ляцець у…”, абраць краіну і мэтавы аэрапорт. Сайт пакажа Вам тыя бюджэтныя авіякампаніі, якія туды лётаюць. Таксама можна выб-раць "Я жадаю ляцець з…”, і сайт пакажа Вам лоўкосты, якія лётаюць з абранага Вамі аэрапорта. Такім чынам, Вы атрымаеце добрую падказку на той выпадак, калі прамога рэйсу паміж меркаваным аэрапортам вылету і мэтавым аэрапортам прылёту ня існуе. Далей Вам трэба папрацаваць самастойна і абраць пункт стыкоўкі, гэта значыць, аэрапорт, у якім Вы будзеце рабіць перасадку. Пасьля таго, як Вы выбралі авіяперавозчыка, робім наступнае.

Заходзім на сайт авіякампаніі, выбіраем патрэбную дату і аэрапорт прызначэньня. Калі ёсьць квіткі, сыстэма адразу паказвае, па якім кошце. Запаўняем анкету: прозьвішча, імя, адрас звычайны і e-mail, нумар пашпарту і крэдытнай карты. Галоўнае - запоўніць анкету без памылак, інакш рэзэрв будзе на чужое імя, або авіякампанія ня зможа атрымаць аплату з банкаўскага рахунку. Затым па электроннай пошце прыйдзе пацьверджаньне: тэкст дамовы і код рэгістрацыі рэзэрву. Па ім Вы атрымаеце квіток у аэрапорце, альбо за некалькі дзён да вылету ў Вас зьявіцца магчымасьць атрымаць пасадачны квіток онлайн.

Кошт квітка фармуецца з наступных складнікаў:

тарыф - усталёўваецца авіякампаніяй;
паліўныя і аэрапортавыя зборы — залежаць ад адлегласьці пералёту, кошту паліва ў цяперашні момант і ад аэрапортаў вылету і прылёту;
зборы за перавышэньне нормы правозу багажу, правоз негабарытных рэчаў;
магчымыя зборы за рэзэрвацыю, афармленьне квітка і г.д. (звычайна не перавышаюць 3-5 эўра).

Найлепш плянаваць сваё падарожжа за некалькі месяцаў загадзя.

Аплачаны квіток нельга ануляваць. Перанесьці на іншую дату можна, але за дадатковыя грошы. У выпадку скасаваньня рэйсу грошы Вам вернуць, але рызыкаваць няварта. Купляйце квіток толькі тады, калі цьвёрда ўпэўненыя ў датах, рэйсах і маршрутах.

Некаторыя лоўкосты паніжаюць тарыфы на рэйсы, дзе час паміж прылётам і адлётам больш за некалькі сутак і тра-пляе на ўік-энд. Таму бывае карысна вывучыць кошт квіткоў, задаючы розныя даты вылету і прылёту.

Часам жа наадварот – ёсьць пэўныя дні, калі Вы жадае-це паехаць у падарожжа. Пры гэтым яшчэ не вырашылі, куды. У гэтым выпадку, зь некалькіх кірункаў, якія Вам цікавыя, неабходна абраць найбольш прывабны па кошце.

Некаторыя авіякампаніі самі паказваюць каляндар коштаў на месяц. Так робяць Norwegian, Blue1, Easy Jet. Але вось, напрыклад, у Ryan Air гэты каляндар вельмі нязручны. Зьвярніце ўвагу, што кошты ў шматлікіх авіякампаніях паказаныя без уліку збораў, за выключэньнем выпадкаў правядзеньня акцыяў, калі зборы і падаткі ўключаныя ў кошт авіяквітка.

Таксама для пошуку выгодных прапановаў трэба вывучыць самыя блізкія гарады ў якасьці пункта вылету. Напрыклад, жывучы ў Менску, можна за некалькі гадзінаў дабрацца да Вільні, Коўні, Варшавы.

Заўсёды карысна даведацца пра ўсе магчымыя варыянты пералёту ў абодва бакі, улічваючы магчымасьць вылету і прылёту ў розныя аэрапорты. Так, калі Вы вырашылі паехаць у Амстэрдам, можна паглядзець кошт квітка да Брусэлю, а далей паехаць на аўтобусе або цягніку, узяць у арэнду машыну ці паляцець іншай авіякампаніяй.

Калі мэта вашага падарожжа — Вена, паглядзіце кошты авіяквіткоў да Франкфурту, калі жадаеце наведаць курорты Харватыі, паглядзіце кошты да Любляны, Заграбу, Трыеста і г.д.


Як замовіць квіток празь Інтэрнэт?

Для браніраваньня квіткоў Вам спатрэбіцца электронная пошта. Пажадана, каб пошта была ў зоне com, напрыклад, gmail.com. Пошта mail.ru не падыходзіць!

Увага! Калі доўга "сядзець” на сайце падчас замовы авіяквітка, браніраваньне можа не адбыцца з-за збою сыстэмы.

Далей запаўняем дадзеныя, якія запытвае сайт. Звычайна гэта кантактныя дадзеныя, e-mail адрас, на які прыйдзе зваротны ліст кампаніі, дэталі крэдытнай карты, якой Вы будзеце аплачваць рэзэрвацыю квітка, хатні адрас (неабходна пазначыць той самы адрас, на які была зарэгістраваная кар-тка) і непасрэдна дэталі абранага Вамі рэйсу.

Пасля таго, як Вам прыйдзе ліст-пацьверджаньне, Вам яшчэ трэба будзе прайсьці онлайн-рэгістрацыю, якая будзе даступная за 15 сутак да вылету.

Калі Вы зрабілі памылку ў анкеце пры напісаньні свайго імя і прозьвішча, то трэба тэлефанаваць у кол-цэнтар авіякампаніі і прасіць памяняць.

Напрыклад, Ryanair дапускае максымум тры памылкі ў дадзеных пасажыра пры ўмове захаваньня чытэльнасьці (напрыклад, калі 3 першыя літары прозьвішча адсутнічаюць, то прозьвішча, відавочна, нечытэльнае).


Аплата пры дапамозе крэдытнае карткі

Пераважная бальшыня авіякампаніяў, а таксама вэб-сайтаў для браніраваньня жыльля і аўтамабіляў патрабуюцьаплату па крэдытнай картцы. Ня блытайце з дэбітавымі картамі Maestro, Visa Electron, Plus і іншымі. Да крэдытных картаў адносяцца: Visa, MasterCard, American Express, Dinners Club, JCB. Першыя два варыянты прымаюцца практычна паўсюль. Калі ў Вас яшчэ няма крэдытнай карты, то яе можна замовіць у банку. Карт-рахунак трэба адкрываць у далярах ці эўра.


Правілы правозу багажу

Лоўкосты маюць абмежаваньні па правозе багажу.

У бальшыні авіякампаніяў усталяваныя абмежаваньні па правозе ручной паклажы - 55x40x20 см, і ні сантымэтру болей. Калі ў Вас будзе валізка ці заплечнік памерам 57х45х30, то не атрымаецца прайсьці праз адмысловую рамку. Тады паклажу трэба здаваць у багажнае аддзяленьне за дадатковыя грошы. Таксама трэба памя-таць, што ў ручной паклажы нельга мець нічога вадкага аб’ёмам больш за 100 мл у фабрычнай упакоўцы такога аб’ёму, і агульным аб’ёмам ня больш за 1л. Прычым да вадкасьцяў ад-носяцца таксама цьвёрдыя дэзадаранты, садавіна, сыры, гелі, аэразолі і інш. Па вазе таксама абмежаваньні – ручная паклажа ня можа важыць больш чым 7-10 кг.

Што рабіць у аэрапорце (Visa check incl.)

1. Прыехалі ў аэрапорт

2. Шукаеце на маніторах свой рэйс.

3. Падыходзіце да стала рэгістрацыі, даеце туды паш-парт і раздрукаваны на А4 квіток альбо рэгістрацыю, якая прыйшла на ваш e-mail пасьля таго, як Вы аплацілі квіток на сайце авіякампаніі.

4. На раздрукоўку Вам ставяць пячатку, "visa check” (часам для таго, каб зрабіць "visa check” – «праверка візы», трэба падысьці да вакенца авіякампаніі). Пры неабходнасьці — здаеце валізкі ў багаж.

5. Далей праходзіце службу бясьпекі, тут правераць ручную паклажу і, магчыма, прымусяць зьняць абутак.

6. Шукаеце свой гэйт і чакаеце пачатку пасадкі. Калі насупраць вашага рэйсу на маніторы зьяўляецца надпіс "boarding”, становіцеся ў чаргу. Звычайна пасадка пачынаецца за 30-40 хвілін да вылету.

7. Перад уваходам у самалёт яшчэ раз паказваеце свой пасадачны квіток.

Карысныя парады

1. Браніруйце квіткі загадзя! Чым пазьней Вы зарэзэрвуеце квіток, тым вышэйшы ягоны кошт. Зваротная стратэгія можа быць наступная: браніруйце квіток, як толькі даведаліся, што авіякампанія пачала распродаж. Набыўшы квіток за паўгады, Вы, па-першае, сапраўды будзеце ведаць, калі ў Вас адпачынак, а па-другое, зможаце расплянаваць сваю працу так, што адпачынку нішто не перашкодзіць.

2. Самыя танныя квіткі ў бюджэтных авіякампаніях звычайна ў сярэдзіне тыдня. У выходныя і сьвяточныя дні кошты на квіткі павялічваюцца.

3. Падпісвайцеся на навіны лоўкостаў. Часта бюджэтныя авіякампаніі арганізоўваюць распродажы, якія працягваюцца толькі 1-2 дні. Пры гэтым колькасьць квіткоў па коштах распродажу абмежаваная.

4. Будзьце пільныя з выдаткамі. Калі Вы выбіраеце квіткі, зьвяртайце ўвагу ня толькі на базавы кошт квітка, але й на іншыя выдаткі, якія ўключаюцца ў канчатковы кошт. Да іх адносяцца зборы аэрапортаў, страхоўкі палёту, зборы пры аплаце крэдытнай карткай і г.д.

5. У дзень палёту прыбывайце на рэгістрацыю своечасова! Можа быць, гэта занадта простая парада, але няварта думаць, што ўсе бюджэтныя авіякампаніі будуць да апошняй хвіліны Вас чакаць. А зьвязана гэта з тым, што лоўкосты нярэдка імкнуцца максымальна скараціць час знаходжаньня самалёта на зямлі, каб скараціць выдаткі на абслугоўваньне самалёта ў аэрапорце. Таму, калі Вы спазьняецеся на рэгістрацыю, саджаць Вас у самалёт ніхто ня будзе, гэтак жа, як і ня будзе кампэнсоўваць кошт квітка, паколькі рэйс не адбыўся выключна па Вашай віне!

Лоўкосты ня маюць сэнсу, калі

трэба быць рана ў месцы прызначэньня — бізнэс-канфэрэнцыі, бізнэс-сустрэчы;
патрэбны вялікі багаж. Насамрэч, любы лоўкост+багаж 20 кг+выдаткі на ежу па кошце практычна будзе роўны квітку звычайнай авіякампаніі;
калі зьбіраеце мілі з пэўнай мэтай;
калі лоўкосты ня лётаюць у пункт прызначэньня — часам дабірацца зь перасадкамі даражэй, чым ляцець прамым рэйсам звычайнай авіякампаніі. Аднак бываюць і выключэньні.

Найбольш вядомыя і зручныя лоўкосты

RYANAIR

Найбуйнейшая бюджэтная авіякампанія ў Эўропе. Абслугоўвае 362 кірункі паміж 130 аэрапортамі ў 20 эўрапейскіх краінах і Марока. Найбліжэйшыя аэрапорты вылету – Коўня, Вільня.

WIZZAIR

Вугорская бюджэтная авіякампанія. Абслугоўвае 32 кірункі ў 16 краінах. Найбліжэйшыя аэрапорты вылету — Кіеў, Варшава, Рыга, Вільня.

GERMANWINGS

Бюджэтная дачка Lufthansa. Абслугоўвае больш за 64 кірункі. Найбліжэйшыя аэрапорты вылету — Масква, Кракаў.

AIR BALTIC


Латвійская нацыянальная авіякампанія. Найбліжэйшыя аэрапорты вылету — Менск, Вільня, Кіеў, Рыга

EASYJET

Зьяўляецца адной з найбуйнейшых лоўкост-авіякампаніяў Эўропы. Выконвае ўнутраныя і міжнародныя рэйсы па 387 кірунках паміж 104 эўрапейскімі і паўднёвымі аэрапортамі. Найбліжэйшыя аэрапорты — Кракаў, Талін.



NORWEGIAN

Чацьвертая па велічыні лоўкост-авіякампанія Эўропы. Абслугоўвае 85 кірункаў у 27 краінах. Найбліжэйшыя аэрапорты —Варшава, Вільня.

smartWINGS



Чэскі "бюджэтнік”. Абслугоўвае 27 кірункаў. Спэцыялізацыя — паўднёвая частка Заходняй Эўропы. Аэрапорты ў Празе, Брно, Остраве.

blu-express

Бюджэтныя авіялініі ў Італіі. Унутраныя авіярэйсы: Бары, Мілян, Рым. Міжнародныя авіярэйсы: Вена, Грэнобль, Мюнхен, Ніцца.

WIND JET

Італьянскі лоўкост. Абслугоўвае 17 кірункаў: 8 міжнародных і 9 унутраных. Авіярэйсы ў краіны СНД: Масква, Самара, Санкт-Пецярбург, Растоў. Міжнародныя авіярэйсы: Барсэлёна, Будапэшт, Мадрыд, Мілян, Парыж, Рыга.

IBERIA

Бюджэтная авіякампанія, якая базуецца ў Барсэлёне. Дадатковыя аэрапорты - Більбао, Мадрыд, Малага, Сэвільля, Валенсія, Ібіца.

Vueling

Абслугоўвае кірункі ў Эўропе і заходнім Міжземнамор’і. Гэта другі па велічыні авіяперавозчык Гішпаніі пасьля Iberia.

Blue1

Рэгіянальная авіякампанія, заснаваная ў Хэльсінкі, Фінляндыя. З 1998 года належыць авіякампаніі Scandinavian Airlines System (SAS), разьмяшчаецца ў аэрапорце Хэльсінкі-Вантаа. Самалёты кампаніі Blue1 лётаюць па кірунках: Амстэрдам, Афіны, Барсэлёна, Бэрлін, Брусэль, Будапэшт, Дублін, Гамбург, Кіттыла, Куопіё, Лёндан, Мілян, Ніцца, Оўлу, Парыж, Рым, Рованіемі, Варшава, Цюрых, Спліт.




Присоединяйтесь к нам в Twitter, ВКонтакте, Facebook или через RSS, чтобы быть в курсе последних новостей из мира авиации.

НОВОСТИ ПО ТЕМЕ

© 2017 MSQ.BY | Про нас | Контактная информация | Правовая информация
Материалы, опубликованные на ресурсе могут иметь ограничения по возрасту 16+
Перепечатка материалов с ресурса возможна только с активной ссылкой на ресурс MSQ.BY
Используются технологии uCoz


Информация носит исключительно информационный характер и ни при каких условиях не является публичной офертой.